Беларуская Служба

У Чарнігаве працягваецца выратавальная аперацыя

18.04.2024 13:11
Учора расіяне абстралялі цэнтр горада балістычнымі ракетамі.
На месцы ракетнага ўдару ў Чарнігаве працуюць украінскія ратавальнікіEPA/SERHII OLEXANDROV Dostawca: PAP/EPA.

Падчас учорашняй атакі расійскія ракеты «Іскандэр» разбурылі жылыя дамы і пашкодзілі шпіталь. Сёння ў Чарнігаве абвешчаны дзень жалобы.

Выратавальная аперацыя ў Чарнігаве працягваецца. У выніку расійскіх абстрэлаў загінулі 18 чалавек.

З учорашняга дня колькасць загінулых працягвае расці. Улады горада паведамілі не толькі аб 18 загінулых, але і аб 77 параненых мірных жыхарах. Сярод іх чацвёра дзяцей.

У адказ на атаку ўкраінскія ўлады заявілі, што маштабы разбурэнняў былі б меншымі, калі б Украіна мела адпаведную колькасць сістэм СПА.

Расія працягвае авіяўдары па Украіне. Уначы група беспілотнікаў «Шахед» атакавала Хмяльніцкую і Івана-Франкоўскую вобласці на захадзе Украіны.

ПР/юл